Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Далучыся да роднага слова

Дата: 14 сентября 2015 в 11:51, Обновлено 14 сентября 2015 в 11:58
Автор: Зябко Н. М.
1 031 просмотр

Нечаканым святам для старшакласнікаў Лошніцкай сярэдняй школы стала 2 верасня 2015 года творчая сустрэча са знакамітым беларускім паэтам Леанідам Дранько-Майсюком і намеснікам старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў, галоўным рэдактарам часопіса “Верасень”, паэтам і бардам Эдуардам Акуліным. Гэты творчы тандэм вядомы ў шматлікіх кутках нашай краіны і далёка за яе межамі. Дапаўняючы адзін аднаго, яны нясуць прыхільнікам сваёй творчасці радасць, святло і цеплыню, а маладому пакаленню, тым, хто толькі пачынае знаеміцца з прыгажосцю беларускага паэтычнага слова, прывіваюць любоў да роднай літаратуры, мовы, Радзімы.

Кожны першы тыдзень верасня ў беларускіх школах праходзяць святы, прысвечаныя Дню пісьменства. Вучняў з маленства прывучаюць ганарыцца роднай мовай, адносіцца да яе як да вялікай культурнай спадчыны.

Сустрэчы з беларускімі літаратарамі - адзін з найбольш эфектыўных сродкаў папулярызацыі роднай мовы і іх творчасці.

Нечаканым святам для старшакласнікаў Лошніцкай сярэдняй школы стала 2 верасня 2015 года творчая сустрэча са знакамітым беларускім паэтам Леанідам Дранько-Майсюком і намеснікам старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў, галоўным рэдактарам часопіса “Верасень”, паэтам і бардам  Эдуардам Акуліным. Гэты творчы тандэм вядомы ў шматлікіх кутках нашай краіны і далёка за яе межамі. Дапаўняючы адзін аднаго, яны нясуць прыхільнікам сваёй творчасці  радасць, святло і цеплыню, а маладому пакаленню, тым, хто толькі пачынае знаеміцца з прыгажосцю беларускага паэтычнага слова, прывіваюць любоў да роднай літаратуры, мовы, Радзімы. 

         Сказаць, што вучням было цікава на гэтай вечарыне – не сказаць нічога. Паэты адразу авалодалі залай, далучылі  ўсіх прысутных да сваіх выступленняў. Леанід Дранько-Майсюк - вядомы паэт-песеннік. Гэта на яго вершы складзены папулярныя песні “Полька беларуская”, “Восень у Вярсалі”, “Паэты любыя” і іншыя. Нядзіўна, што сваёй мілагучнай беларускай мовай, шчырасцю, гумарам, ён проста зачараваў слухачоў і  вучні ўслух чыталі  вершы разам з аўтарам.

Эдуард Акулін - паэт, перакладчык, бард.  Галоўная тэма яго паэзіі – гэта тэма кахання, абагаўленне Жанчыны. Яго асабісты лес  -  гэта дастойны прыклад  для моладзі: пакахаўшы яшчэ ў юнацтве, ён пранёс сваё пачуцце да любай жонкі  праз усё жыццё.  Усе песні паэт выконваў пад акампанемент гітары, а прыпевы песень дружна падхоплівалі  ўсе ўдзельнікі сустрэчы. Песня, прысвечаная  Янку Купалу, асабліва кранула  залу сваей меладычнасцю і паэтычнай глыбінёй.

На сустрэчы былі прэзентаваны зборнікі паэзіі аўтараў, апошнія нумары часопіса “Верасень”.  Школьная бібліятэка папоўніла свой фонд паэтычным зборнікам  “Малітва воч” і CD-дыскам  “Не магу жыць без крыл…”  Эдуарда Акуліна з запісам яго песень. 

Ну, а напрыканцы сустрэчы – кветкі для паэтаў,  аўтографы – для слухачоў,  сумеснае фота на памяць.

                                                                                                                                                             Бібліятэкар І. М. Бурканава 

 

 

Бі І.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.